Архіў навінаў
28.12.2012 Грамадства
Зміцер Дашкевіч і Наста Палажанка ўзялі шлюб

Наста ўзяла прозвішча мужа, а пасля шлюбу, які адбыўся 26-га снежня ў Гродзенскай турме, маладым дазволілі пабыць разам толькі 10 хвілін. Наста Палажанка, якая цяпер стала Настай Дашкевіч, лічыць гэтыя падзеі Божым цудам на Каляды і іхнай са Змітром вялікай перамогай, паведаміла Еўрарадыё.
 
Змітра Дашкевіча схапілі 18-га снежня 2010 году і абвінавацілі ў збіцці невядомых, асудзіўшы на 2 гады зняволення. Наста Палажанка была схопленая на наступны дзень, 19-га снежня 2010 года пасля Плошчы, правяла 2 месяцы ва ўнутранай турме КДБ, была асуджаная на 1 год пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на 1 год.
 
racyja.eu/index.php?id=105&zoom=8207">http://racyja.eu