Архіў навінаў
28.12.2012 Грамадства
Брэст: рашэнне па хадайніцтву аб вызваленні з-пад варты грамадскага актывіста Віталя Каўша суд абвесціць 3 студзеня

Падчас паседжання, якое адбылося 27 снежня ў судзе Брэсцкага раёна, адвакат Віталя Каўша заявіў хадайніцтва, каб абвінавачанага вызвалілі з-пад варты (за кратамі ён знаходзіца а моманту затрымання на пачатку восені), бо следства па справе скончанае.
 
Пры гэтым абаронца Каўша нагадаў, што ў Віталя – двое непаўнагадовых дзяцей, а жонка зараз атрымлівае толькі сацыяльную дапамогу. Пракурор выступіла супраць таго, каб задаволіць гэта хадайніцтва, а суддзя Мікалай Сянько вырашыў абвесціць сваё рашэнне на гэты конт ужо у наступным годзе – 3 студзеня.
 
Нагадаем, што Віталь Коўш, які раней займаўся грамадскай дзейнасцю і быў сябрам Партыі БНФ, абвінавачваецца “у спрыянні незаконнай міграцыі”. Па версіі следства, мінулым летам ён дапамагаў грамадзянам Індыі незаконна трапіць з Беларусі ў Польшчу.
 
Справа набыла гучны рэзананс, калі пра яе пачало ўзгадваць Беларускае тэлебачанне, у сюжэтах якога Коўш быў названы злачынцам. Увосень у Інтэрнэт трапіў відэаролік з тлумачэнямі дэпартаваных з Беларусі індусаў, якія сцвярджалі, што з дапамогай катаванняў іх прымусілі ўзвесці паклёп на невядомых людзей.
 
spring96.org/be/news/60255">http://spring96.org