Архіў навінаў
27.12.2012 Грамадства
Падарункі, зробленныя дзіцячымі рукамі

Школьнікі Бярозаўшчыны прынялі ўдзел у выставе пад назвай “Казка Раства”. З самых розных матэр’ялаў яны зрабілі сваімі рукамі калядныя вяночкі і боцікі для падарункаў, кажа намеснік дырэктара Цэнтра дапаўняльнай адукацыі дзяцей і моладзі Святлана Жукава.
 
- Працы выкананыя і ў тэхніцы вязання, працы з прыродным матэрыялам. Мы бачым пляценне з газетных трубачак. Ёсць і праца, якая выкананая ў тэхніцы габелена. Вялікая колькасць калядных вянкоў, якія ўпрыгожаны сімвалам года. Вельмі шмат боцікаў, прыгожых, у якія прыемна пакласці пад навагодню ёлку падрункі.
 
Па словах кіраўніка гуртка “Мір цацак” Валянціны Казекі, наведвальнікі выставы могуць не толькі палюбавацца высокамастацкімі дзіцячымі вырабамі, але і набыць недарагія навагоднія падарункі, зробленыя дзіцячымі рукамі.
 
racyja.eu/index.php?id=105&zoom=8198">http://racyja.eu