Архіў навінаў
22.12.2012 Грамадства
Падарункі ад дырэктара беларускай службы радыё “Свабода” Алеся Лукашука

Бацькі і дзеці 2 “Б” беларускамоўнага класа пачатковай школы № 34 горада Брэста вельмі ўзрушаны ўвагай збоку іх земляка Алеся Лукашука, які даслаў з Прагі дзеткам, што вельмі любяць Беларусь і беларускую мову, беларускамоўныя дзённікі на будучы навучальны год, фламасцеры і іншыя вучнёўскія прыналежнасці.
 
 
Але, як кажа адзін з бацькоў, праваабаронца Ўладзімір Вялічкін, важны не сам падарунак, а ўвага да нашых дзетак. Тым больш перад Калядамі і Новым годам. Бацькі не дачакаліся падобнай увагі, кажа Вялічкін, ад беларускіх уладаў.
 
Таму дзеткі і бацькі, якія з вялікімі цяжкасцямі арганізоўвалі беларускамоўны клас, выказваюць вялікую падзяку Алесю Лукашуку, віншуюць яго з Днём Божага нараджэння і Новым годам, а таксама жадаюць яму здароўя, шчасця і плённых поспехаў у працы на карысць Беларусі.