Архіў навінаў
21.12.2012 Эканоміка
Хваляванні на брэсцкім рынку “Стары горад”

Прадпрымальнікі ў Брэсце пратэстуюць супраць намеру кіраўніцтва гандлёвага аб'екта «Стары горад» дастасаваць стаўку арэнднай платы да курсу еўра. Уладальнік рынку «Стары горад» выступіў з ініцыятывай, каб прадпрымальнікі, якія маюць гандлёвыя месцы, уклалі дадатковыя пагадненні да дамовы арэнды.
 
Гаспадар рынку прапануе адмовіцца ад вылічэння стаўкі арэнднай платы ў базавых адзінках і дастасаваць яе да еўра. Як адзначае лідар «Перспектывы» Анатоль Шумчанка, падобная сітуацыя была і ў Гомелі і прадпрымальнікам удалося адстаяць свае правы.
 
– Толькі актыўныя дзеянні могуць вырашыць гэтае пытанне. Калі гэта рынак недзяржаўнай формы ўласнасці, то ўласнік, у адпаведнасці з апошнімі новаўвядзеннямі, усталёўвае памер арэнды такі, які лічыць патрэбным у адпаведнасці з замацаванымі ўмовамі ў дамове. Таму толькі актыўныя дзеянні тут могуць нешта зрушыць. Іх кірунак і пазіцыя цалкам правільныя. У Гомелі таксама маленькія шанцы былі, але «Перспектыва» нейкім чынам дапамагла прадпрымальнікам.
 
У выпадку, калі змены ў аспекце налічэння арэнднай платы ўсё ж такі будуць унесеныя без уліку іхнай пазіцыі, гандляры на рынку «Стары горад» не выключаюць правядзення больш рашучых акцый пратэсту.
 
racyja.eu/index.php?id=102&zoom=7921">http://racyja.eu