Архіў навінаў
20.12.2012 Грамадства
Таццяна Равяка: Увесь гэты час - гэта падвядзенне вынікаў 19 снежня 2010

Паставіць кропку ў падзеях 19 снежня 2010 года можна будзе тады, калі ўсе палітвязні па гэтай справе выйдуць на волю. Такую думку Рацыі выказала праваабаронца Таццяна Равяка.
 
Два гады таму міліцыя жорстка разагнала дзясяткі тысяч маніфестантаў, якія пратэставалі супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Пад рэпрэсіі трапіла каля тысячы чалавек, некаторыя дагэтуль знаходзяцца за кратамі, кажа Таццяна Равяка:
 
- Увесь гэты час - гэта падвядзенне вынікаў. Я думаю, што гэты вынік будзе падведзены канчаткова толькі тады, калі на волі апынуцца ўсе тыя людзі, якія звязаныя з падзеямі 19 снежня. Мы паставім кропку і канчаткова асэнсуем гэта тады, калі пачуем галасы ўсіх тых, хто быў у гэтай сітуацыі задзейнічаны.
 
На сённяшні дзень па справе “19 снежня 2010 года” за кратамі знаходзяцца пяць чалавек. Сярод іх былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч, маладафронтаўцы Зміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў, адзін з лідараў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец і грамадскі актывіст Васіль Парфянкоў.
 
racyja.eu/index.php?id=105&zoom=7894">http://racyja.eu