Навіны
10.10.2019
Тыдзень супраць смяротнага пакарання ў Берасці
(фотарэпартаж)
 
10 кастрычніка - Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання. Ініцыятыва штогод адзначаць яго належыць Сусветнай кааліцыі па забароне смяротнага пакарання. У верасні 2007 года Камітэт міністраў Савета Еўропы прыняў рашэнне заснаваць у рамках Сусветнага дня Еўрапейскі дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання, бо менавіта Еўропа з 1997 года дэ -факта з'яўляецца прасторай, практычна вольнай ад смяротнай кары.
 
 
Берасцейскія праваабаронцы прынялі ўдзел у Тыдні супраць смяротнага пакарання, які праводзіцца ў Беларусі з 5 па 10 кастрычніка пачынаючы з 2013. Ён прымеркаваны да 10 кастрычніка - Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання.
 
 
Падчас Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі праходзяць пікеты, лекцыі, дыскусіі, канцэрты, прагляды фільмаў па тэме смяротнага пакарання.
 
 
З гэтай нагоды ў Берасці быў распаўсюджаны спецвыпуск “Народнай Волі” адмыслова прысвечаны тэме смяротнага пакарання.
 
 
Спецвыпуск не пакінуў людзей абыякавымі.
 

Адзінай краінай кантынэнту, якая не ўваходзіць у Савет Еўропы, застаецца Беларусь. Асноўнай перашкодай для гэтага з'яўляецца адмова ад адмены ў нашай краіне смяротнага пакарання.

Видео по ссылке:

https://www.facebook.com/wialiczkin/videos/10157797266577392/?t=2