Сяргей Пятрухін, народны рэпарцёр
13.07.2017 Грамадства
Справа па Калядзе накіравана на новы разгляд
 
12 ліпеня 2017 г. Суддзя абласнога суда Ніна Шастак разгледзела ў адкрытым судовым пасяджэнні справу аб адміністрацыйным правапарушэнні па скарзе Каляды на пастанову суддзі суда Маскоўскага раёну гораду Брэста ад 25 мая 2017 году па арт. 23.4 пастанавіла: пастанову суддзі суда Маскоўскага раёну г. Брэста ў дачыненні Каляды С. А. адмяніць, справа аб адміністрацыйным правапарушэнні накіраваць на новы разгляд у той жа суд іншаму суддзі.
 
 
За дзень да гэтага суд Маскоўскага раёну адмяніў пастанову намесніка начальніка АУС адміністрацыі Маскоўскага раёну Брэста па арт. 17.3.
 
Усе дзеянні судоў абсалютна аднолькавы ў дачыненні да збітых. На мінулым тыдні, тыя ж суды прынялі такія ж рашэнні па А. Зехаву.
 
 
Нагадаю, што 6 траўня 2017 г. А. Зехаў і С. Каляда былі жорстка збіты супрацоўнікамі міліцыі Маскоўскага РАУС г. Брэста ў “апорце” (апорны пункт міліцыі) мікрараёна «Усходні». С. Калядзе зламалі тры рэбры і руку, а А. Зехаў трапіў рэанімацыю з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай
.
Пасля таго, як пра скандальнае збіццё распавялі СМІ, міліцыянты, па словах хлопцаў, пачалі дзейнічаць і задняй датай падрабілі пратаколы і подпісы хлопцаў і прыпісалі ім супраціў супрацоўнікам міліцыі.
 
Сачыце за навінамі на Берасцейскай Вясне. Навіна на відэа тут:

https://youtu.be/g6nn_auFGdY