Архіў навінаў
23.09.2019
ЖЭСы збіраюць подпісы за праўладнага прэтэндэнта ў кандыдаты
 
Тэрыторыя ЖЭС 1. Член ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў дэпутаты Паліны Шарэнда-Панасюк Андрэй Шарэнда паведаміў назіральніку за выбарамі, што супрацоўнікі ЖЭСаў, гэтым разам # 1, збіраюць подпісы за прэтэндэнта-дэпутата Леаніда Брыча, і кажуць, што больш нельга падпісвацца.
 
"Жэсаўцы ходзяць з ужо ўпісанымі пашпартнымі дадзенымі і падпісваюць, як ў самім ЖЭСе так і на вуліцы. Аб гэтым нам распавяла бабуля 32 г.н., пражывае ў доме 27 па вул. Брэсцкіх дывізіяў, - кажа Андрэй.
 
"Гэта відавочнае парушэнне, выкарыстоўванне адміністратыўнага рэсурсу праўладным кандыдатам, парушэнне ч. 8 Арт. 61 ВК можа быць падставай для адмовы у рэгістрацыі кандыдатам, гэта замацавана ў ч. 5 Арт. 65 ВК", - каментуе сітуацыю назіральнік Уладзімір Вялічкін.