Архіў навінаў
23.09.2019
Калі лепш жаваць, чым гаварыць
 
Участковы Раман Трафімук ў Брэсце міліцыянт вельмі вядомы. Можна нават сказаць медыйны з 2017 года.
 
 
У красавіку 2017 года ў апорцы былі жорстка збітыя берасцейцы Аляксандр Зёхаў і Сяргей Каляда. Судом устаноўлена, што ламалі косткі ім неўстаноўленыя асобы і пасадзілі толькі аднаго супрацоўніка міліцыі - сяржанта Самарчука. Яму далі 6 гадоў. Паколькі камер назірання ў апорцы не было тое і суд і пракуратура з задавальненнем прыняла версію збіцця хлопцаў у міліцыі неўстаноўленымі асобамі.
 
Але зараз аб іншым, бо за хлопцаў ён абавязкова адкажа, калі прыйдзе час. А зараз паглядзіце як маёр міліцыі бліскае інтэлектам і ведамі заканадаўства. Без каментара.