Архіў навінаў
22.09.2019
Жоўты колер, як колер развітання з мінулым
 
фотарэпартаж з берасцейскай плошчы
 
Берасце, плошча, 22 верасня, супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным больш за пратэстоўцаў. Яны паціху здымаюць з кушчоў. Аператар МУС схаваўся пасярод ялінак. Сабралося больш за сто чалавек.
 
Берасцейцы абмяркоўваюць сітуацыю з заводам, выбарамі, хаду збора подпісаў, пытаюцца дзе падпісацца.
 
Экаактывіст Зміцер Бекалюк кажа: я не разумею, чаму людзі нечага баяцца. Нам казалі, што у нас нічога не атрымаецца, паўтара года цягнецца барацьба... Праз завод АКБ, ляснулась бы сельскагаспадарчая галіна Брэсцкай вобласці. Спажыўцам, перад усім замежным, патрэбна чыстая прадукцыя..."
 
Супрацоўнікі міліцыі ў форме двойчы папярэдзілі аб адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.
 
Людзі задаюць шмат пытанняў экаактывістам. Алег Вялаў кажа аб парушэннях экалагічнага заканадаўства, і адказвае на пытанне грамадзянкі з Белазёрска, што ініцыятыўная група не забудзе пра Белаазёрск з іх экалагічнымі праблемамі.
 
Пайшлі на шпацыр. Аператар мус вылез з кустоў.
 
У калоне прысутнічаюць прэтэндэнты ў кандыдаты... Прэтэндэнт у кандыдаты па выбарчай акрузе (ВК) 1 Аляксандар Кабанаў - на чале калоны.
 
Прэтэндэнт у кандыдаты па ВК4 Уладзімір Мароз шпацыруе з сям'ёй.
 
Дайшлі да кінатэатра "Беларусь". Тут, на вул. Савецкай, пікеты па збру подпісаў.
 
Шэсце завершылася без затрыманняў.
 
Берасцейцы масава падпісваюцца за вылучэнне прэтэндэнтаў у дэпутаты ад "народа", за экаактывістаў, пратэстоўцаў супраць будовы акумулятврнага завода.
 
Прэтэндэнт у кандыдаты ад "Народнай грамады" па ВК1 Валеры Фамінскі: "Выбараў няма, але трэба выкарыстаць магчымасць для данясення нашых ідэй. Наш лёзунг - Лукашэнка мусіць зайсці. Падпісваюцца добра. Пазаўчора за поўгадзіны - 30 подпісаў."
 
"У нас каля 200 подпісаў, але і на іншых пікетах збіраюць, у нас норма ёсць", - хваляцца члены ініцыятыўнай групы прэтэндэнта-дэпутата па ВК1 Леаніда Брыча.
 
Нягледзячы на учарайшы інцыдэнт член ініцыятыўнай групы праціўнікаў акумулятарнага завода Віталь Казак працягвае інфармацыйную працу...