Архіў навінаў
21.09.2019
БРСМ "спаліў" кандыдата
 
У друкаваным органе Брэсцкага райвыканкама і райсавета "Зара над Бугам" з'явіўся артыкул на карысць "кандыдата" ад улады http://www.nadbugom.by/v-podderzhku-kandidata-2/
 
Фота: "Заря над Бугом"
 
"На этапе збора подпісаў актывісты БРСМ арганізавалі агітацыйны пікет у Вялікіх Матыкалах у падтрымку кандыдата Яўгена Зайцава, вайсковага камісара Брэсцкай вобласці. Гэта ганебнае парушэнне выбарчага заканадаўства!" - кажа назіральнік за выбарамі Уладзімір Вялічкін: "Зараз ідзе збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў. Усялякая агітацыя забаронена. Гэта адназначная адмова ў рэгістрацыі гэтага прэтэндэнта. Паглядзім як адрэагуе камісія Брэсцкай-Памежнай выбарчай акругі #4.