Навіны
09.09.2019
Ініцыятыўнай групай вылучаны тры кандыдаты на парламенткие выбары па трох акругах
(фотарэпартаж з плошчы)
 
Намеснік начальніка міліцыі Мікалай Самасюк з гонарам паведамоў аднаму з актывістаў: “Месца дла кармлення галубоў для вас ня будзе”.
 
 
Ён памыліўся. А 12-00 на плошчы Леніна пачалі збірацца людзі. Улічваючы што ў гэты час на плошчы праходзіў канцэрт, людзі сабраліся каля фантана. Да 12-30 колькасць тых, хто сабраўся было прыкладна 150 чалавек.
 
 

Абмяркоўвалася прамова Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі з нагоды яго адзінства з народам па пытанні экалогіі і канкрэтна па пазіцыі завода АКБ ў Брэсце. Дзмітрый Бекалюк выказаў сумнеў аб тым, што словы Прэзідэнта блізкія да справы. Паколькі не было ў словах Прэзідэнта адназначнага посылла да "завод трэба закрыць!". А адзінства з народам, не было удакладнена якіх менавіта людзей Прэзідэнт меў на ўвазе, калі кіраўніцтва аблвыканкама да прыкладу, то іх пажаданні далёкія ад жаданняў простых людзей. Таксама быў агучаны той факт, што словы Прэзідэнта па сутнасці нічога не змянілі і тыя чыноўнікі, якія ў парушэнне Закона прасоўвалі будаўніцтва дадзенага завода, да гэтага часу не затрыманыя і выдатна сябе адчуваюць. Таксама не было ніякай рэакцыі на дзеянні міліцыянтаў, якія затрымлівалі жанчын у якіх дома маленькія дзеці, прычым супрацоўнікі міліцыі праводлілі затрыманні такім чынам, быццам ішлі на затрыманне асабліва небяспечных злачынцаў. І гэта не кажучы пра даказаныя факты ілжэсведчанняў ў судах супрацоўнікаў міліцыі, якія так і не атрымалі ацэнкі адпаведных органаў.

На думку Дзмітрыя Бекалюка, асноўная праблема складаецца не ў наяўнасьці неахайнага бізнэса, а ў няўменні і нежаданні дзяржавы кантраляваць гэты бізнэс у плане экалогіі, і для вырашэння гэтай праблемы няма канкрэтных крокаў. А будаўніцтва дадзенага завода як раз у поўнай меры паказала ўсю недзеяздольнасць ўлады вырашаць падобныя праблемы ў прынцыпе, што і спарадзіла дадзены пратэст, і падтрымлівала яго на працягу доўгага часу.

Такім чынам гаварыць аб нейкіх кардынальных зменах не прыходзіцца, а значыць словы Прэзідэнта - гэта толькі словы. Менавіта таму ініцыятыўнай групай вылучаны тры кандыдаты на парламенткие выбары па трох акругах. Дзмітрый Бекалюк удакладніў, што гэта не тры канкрэтных чалавека, за імі стаіць як ініцыятыўная група, так і ўсе людзі, якія дамагаюцца поўнага закрыцця завода АКБ пад Брэстам. Па словах Дзмітрыя Бекалюка, у дзеяннях праціўнікаў завода не можа быць і не будзе ніякіх супрацьзаконных дзеянняў, толькі праца ў поўнай адпаведнасьці з законамі Рэспублікі Беларусь. І паколькі цяперашняя ўлада не ў стане выконваць ускладзеныя на сябе абавязкі, гэтым зоймуцца народныя прадстаўнікі ў парламенце Рэспублікі Беларусь. У сувязі з чым Дзмітрый Бекалюк заклікаў усіх грамадзян, якія паставілі свае подпісы супраць завода АКБ, цалкам падтрымаць прадстаўнікоў ініцыятыўнай групы на будучых парламенцкіх выбарах удзелам як у якасці выбаршчыкаў, так у якасці назіральнікаў.

Далей пратэстоўцы прайшлі звычайным маршам па вуліцах Пушкінскай і Савецкай. На скрыжаванні ўдзельнікі мірнага пратэсту сустрэлі пікет з грамадзян з БЧБ сцягамі, які праходзіў пад музыку, патрыятычныя беларускія песні гурта Дзецюкі.

Удзельнікі пікету горача віталі мірны марш заклікам "Не заводу АКБ". Група пратэстуючых дайшла да кінатэатра Беларусь, дзе пасля непрацяглых пагамонак удзельнікі разышліся.

Затрыманняў не было.

Алег Вялаў
адмыслова для
brestspring.com

Фота

Алег Фамінскі