Навіны
09.09.2019
Дзе ты, Хоміч?
 
10.09. 2019 у судзе г. Пінска адбудзецца судовае пасяджэнне ў якім удзельнічаюць аж два героя нашага расследавання.
 
Аляксандр Хоміч
 
Гэта дзяўчына з размытым тварам, муж якой быў у бегах і экс супрацоўнік Пінскага АБЭЗ Аляксандр Хоміч, разжалаваны ва ўчастковыя пасля знакамітага відэа "Пагоня за п'яным Абэпаўцам". 
 
 
Дык вось 12 жніўня гэтага года са слоў дзяўчыны з Спрута - 5, яна ўбачыла як Аляксандр Хоміч  хістаючыся падышоў да свайго аўто, сеў за руль і з'ехаў.
Западозрыўшы, што Хоміч знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення яна выклікала ДАІ. Аднак, Хоміч пасля праверкі ДАІ апынуўся цвярозы і ў той жа дзень з'ехаў з краіны. Але ён напісаў заяву на дзяўчыну і ў судзе яе будуць прыцягваць за ілжывы выклік ДАІ.

У гэтай гісторыі самае цікавае тое, што Аляксандр Хоміч у краіну дагэтуль не вярнуўся і гэта, мы ўпэўненыя, звязана з нашым расследаваннем. Паводле інфармацыі нашых крыніц А. Хоміч збег у Польшчу і хутка яго абвесцяць у вышук.Калі гэта сапраўды так, то справа прымае патрэбны і доўгачаканы паварот і хутка лавачка пад назвай "Пінскі ГАУС" пасыпецца і ўсё пярэваратні будуць прыцягнутыя да адказнасці разам з іх галоўным страхавальнікам. 
 
Дык вось, заўтра на судзе Хоміча павінны апытаць як заяўніка. І заўтра сітуацыя з Аляксандрам Хомічам, магчыма, праясніцца і яго апытаюць, ну, хотябы па тэлефоне.
 
У Пінскім ГАУС нам сказалі, што Хоміч у адпачынку. Яшчэ адна крыніца паведаміла, што Хоміч падаўся на чужыне ў дальнабоі і возіць па Еўропе буржуйскія грузы. 
Начальнік Пінскага ГАУС Дзмітрый Каравякоўскі, якога саслалі з Брэста кіраваць Пінскім осіным кублом пасля адпачынку пайшоў на бальнічны.
 
 
Увесь гэты рух адбываецца на фоне разносу А. Лукашэнкі сілавікоў і гучных заяў новага міністра МУС, так што ўжо няма сумневаў, што Аўгіевы стайні будуць чысціць і дэзінфікаваць - гэта пытанне найбліжэйшай будучыні. 
 
Ну, а пакуль - усе ў суд. Пачатак у 10. 00. г. Пiнск