Навіны
08.09.2019
Да Дня Беларускай Вайсковай Славы
 
Святкаванні 1000-годдзя Берасця супала з яшчэ адным нацыянальным святам, 8 верасня 505 гадоў таму войска Вялікага Княства Літоўскага ўшчэнт разбілі ў тры разы большае маскоўскае войска ў бітве на рэчцы Крапіўна пад Воршай.

Таму гэты дзень, 8 верасня, неафіцыйна лічыцца Днём Беларускай Вайсковай Славы. З гэтай нагоды праваабаронцы Берасцейскай Вясны і актывісты горада вырашылі павіншаваць берасцейцаў, дзеля чаго распаўсюдзілі 2000 асобнікаў спецвыпуска газеты “Новы Час”.

Газета прысвечана тром асноўным кірункам:

1000-годдзю Берасця,
Дню Беларускай Вайсковай Славы і
экалагічным праблемам Беларусі, між іншым барадзьбе берасцейцаў супраць акумулятарнага завода.

https://www.facebook.com/wialiczkin/videos/10157703199047392/

https://www.facebook.com/messages/t/1016540421777495

Газеты разыходзіліся імгненна. Міліцыя раздатчыкам не замінала.