Навіны
05.09.2019
Берасцейскія сілавікі ўзяліся за актывістаў і блогераў
 
Напярэдадні візіта Аляксандра Лукашэнкі шэраг моладзевых, эка і грамадзкіх актывістаў у пятніцу, 6 верасня атрымалі позвы.
 
 
 
Спектар задзейнічаных органаў уражвае. Ляснула і па берасцейскім блогерам, абодвух выклікаюць на 11:00. Сяргея Пятрухіна выклікаюць ў міліцыю ў Пінск, маўляў, праз разбіральніцтва па ягонай скарзе.
 
Блогера Аляксандра Кабанава, запрашаюць у пракуратуру ў Бярозе па месцы жыхарства.
 
Чатырох моладзевых актывістаў выклікалі таксама на раніцу, праўда ў берасцейскія райаддзелы, мабыць па месцы жыхарства.
 
Праціўніка будовы акумулятарнага завода, Зміцера Бекалюка, выклікалі ў следчы камітэт... Ёсць меркаванне, што актывістаў і блогераў не хочуць бачыць у Брэсце падчас візіту Лукашэнкі.
 
Берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін раіць на ўсялякі выпадак, тым хто пойдзе, прыхапіць сродкі гігіены і харчоў на тры дні, а тым хто ня пойдзе рыхтаваць грошы на штраф "за неяўку па позве без сур`ёзнай падставы". Такі падарунак на 1000-годзе горада атрымалі берасцейцы ад сілавікоў.