Навіны
03.09.2019">
03.09.2019<
Сяргей Вакуленка задаволены судовым разглядам
 
 Паводле выдання "Новы Час"
 
Міравое пагадненне і выплата 800 рублёў за маральную шкоду — вынік суда сябра Руху "За Свабоду" Сяргея Вакуленкі з працадаўцам, паведамляецца ў фэйсбуку Руху.
 
Сяргей Вакуленка
 

Сяргей Вакуленка 31 ліпеня гэтага года — за два гады да атрымання пенсіі — быў звольнены без тлумачэння прычын  з прадпрыемства «Дэльфа-Буг».

Актывіст адзначыў, што беспадстаўнае звальненне з прадпрыемства — помста за яго прынцыповую пазіцыю ў сферы абароны працоўных правоў.

Сяргей Вакуленка, пратэстуючы супраць незаконнага звальнення, пайшоў на адчайны крок — галадоўку. Актывіст пяць дзён трымаў сухую галадоўку ў знак пратэсту супраць звальнення, а потым падаў позву ў суд.

Рашэннем суда Сяргей агулам задаволены. Па ягоных словах, на нешта іншае разлічваць не прыходзіцца: ён патрабаваў аднаўлення на працы ці прызнанне факту дыскрымінацыі, але яны не прадугледжаныя беларускім заканадаўствам.