Навіны
19.08.2019
Судовыя выканаўцы арыштавалі маёмасць блогера Пятрухіна. Ўлоў небагаты
 
Судовыя выканаўцы ў рамках крымінальнай справы арыштавалі маёмасць Пятрухіна.
 
Судовы выкагаўца Алена Пятрэнка 
 
Самы каштоўны лот-пральная машынка Самсунг 2007 года выпуску, была ацэненая судовымі выканаўцамі ў 100 рублёў, на другім месцы васемнаццацігадовы прынтэр А. Кабанава Самсунг-50 рублёў, яго арыштавалі паўторна, першы раз ён быў арыштаваны ў жніўні 2018 года, калі амапаўцы ўзламалі блогеру дзверы, няспраўная мікрахвалевая печ LG 2008 г. у - 10 рублёў, і манітор коштам у 5 рублёў. Усяго 4 лота агульнай коштам 165 руб.
 
 
С. Пятрухін: "гэтыя рэчы, спадзяюся, пойдуць у якасці спагнання доўгу на карысць ахвяр злачынства-супрацоўнікаў Ленінскага РАУС г. Брэста. Стиралку я б аддаў Сяргею Игнатюку-ён пацярпеў больш за ўсіх сваіх калегаў, мала таго, што назваў яго безвалосым, так і абгаварыў ў дадатак; Якушэвічу-прынтар, яму як ўчастковаму спатрэбіцца, а паламаную мікрахвалёўку і старадаўні манітор - прапаршчыкам. Праз 10 дзён у мяне забяруць маёмасць і адвязуць міліцыянтам»
 
 
                                                                                            "Берасцейская Вясна»