Навіны
17.08.2019
Вiктара Мiгалюка судзiлi за красавiк
 
Жыхара вёскi Хабы судзiлi за ўдзел у мерапрыемстве, якое адбылося ў красавiку - 4 месяца таму.
 
Добра вядомы мiлiцыянт Дзмiтрый Яцэнка - сведка на ўсе выпадкi ў жыццi
 
Калi Мiгалюка судзi судом першай iнстанцыi ў красавiку, ён не смог прысутнiчать па хваробе - знаходзiўся ў шпiталi. Але ад "правасудзя" у нашай краiне не схваваешься нi ў больнiце, нi за тэрмiнамi, якiя прайшлi)
 
16 жнiўня Вiктар на суд не з*явiўся. А навошта? Ягоная прысутнасць ничога не вырашае. Прыйшоў Дзiма Яцэнка - сведка ўсiх часоў i народаў i распавёў, што Вiктар, калi iшоў разам з iншымi пратэстоўцамi, крычаў: "Не заводу АКБ!". Вядома, што на вiдэа ягоныя словы падцвержання не знайшлi, бо для ўсiх, хто ў тэме Яцэнка мем i "притча во языцех", з яго ўсе смяюцца).
 
Суддзя раённага суда Сяргей Маручак
 
Суддзя раённага суда Сяргей Маручак, канеше, даў веры мiлiцыянту - прызнаў Вiктара Мiгалюка вiнаватым ў прапарушэннi, прадугледжаным ч. 1 арт. 23.34 КААП i пакараў штрафам памерам у 3 базавых велiчынi.