Навіны
15.08.2019
Актывісты Свінцовай Варты дапільнуюць, каб хуліган, які збіў жанчыну, быў пакараны
 
Удзельнікі Свінцовай Варты абураюцца дзеяннямі міліцыі. Экаактывіст Алесь Абляк распавядае:
 
 
"Дзіўная рэч, чалавек учора пашкодзіў дзве машыны, пабіў жанчыну, потым напаў яшчэ на аднаго актывіста і ледзь не задавіў яго на ўласным аўто (шкада відэа няма), пагражаў мне і хлопцам ўзяўшы мяне за шыю са словамі "я цябе знайду" і ён знаходзіцца дома, ходзіць па вуліцы, таму што ў міліцыі "нет оснований его задерживать".
 
 
Калі на плошчу Леніна выйшаў чалавек у раставай ляльке Ліса, яго праз паўгадзіны круцілі Амапаўцы і кінулі ў ізалятар. Татьяна Фесикова калісці раздавала балонікі на плошчы, "умы" Ленінскага РАУС палічылі Таццяну арганізатарам несанкцыянаванага мерапрыемства і спрабавалі ў пятніцу выцягнуць з дому каб да панядзелка пасадзіць у ізалятар, не зважаючы на тое, што дома застаецца адзін непаўнагадовы сын.
 
 
Учора, калі мы тэлефанавалі ў ДАІ з патрабаваннем затрымаць чалавека, бо магчыма ён знаходзіцца пад нейкімі рэчывамі, нам адказалі што ў іх няма свабодных экіпажаў. Няма свабодных экіпажаў у краіне з самай вялікай колькасцю міліцыі ў Эўропе? Актывісты Свінцовай Варты гэта так не пакінуць, спусціць на тармазы не атрымаецца, гэта справа будзе пад пільным наглядам грамадства і СМІ."