Навіны
15.08.2019
На прахадной іPower была збіта жанчына
 
Чалавек, які напаў на экаактывастку Свінцовай Варты, паводзіў сябе беспадстаўна агрэсіўна, пінаў нагамі машыны экаактывістаў.
 
 
На адной з машын разбіў люстэрка бакавога бачання. Прысутныя работнікі акумулятарнага завода вельмі развесялілісь, калі пабачылі, што іх агрэсіўны калега ўдарыў жанчыну ў твар і тая перакулілася. Марыя, так завуць пацярпелую, атрымала цялесныя пашкоджанні, і ўжо зняла сляды пабіцца адпаведна працэсуальнага працэдуры.
 
Яна звярнулась ў праваахоўныя органы. Да медычных дакументаў дадала відэа здарэння... Праваабаронца Ўладзімір Вялічкін перакананы, што беспадстаўным напад на жанчыну адпавядае злачынству прадугледжанаму арт. 339 КК, што пагражае толькі па першай частцы пакараннем да 3-х гадоў пазбаўлення волі. Гэта ня першы выпадак, калі людзі нейкім чынам звязаныя з акумулятарныя заводам апускаюцца да супрацьпраўных і нават злачынных дзеянняў. І дзеля ўратавання свайго "бруднага" бізнэсу гатовыя пайсці на любыя злачынствы. Акумулятврнай зграі трэба пакласці канец і не ісці не на якія саступкі.