Навіны
12.08.2019
Ад бацькоў згвалтаванай непаўналетняй следчыя хаваюць інфармацыю.
 
21 чэрвеня 2019 года старшакласніца адной з брэсцкіх школ Віка сустрэлася са сваёй сяброўкай, і яны пайшлі на Мухавец, дзе Віку згвалтавалі замежнікі.
 
Юрый, бацька згвалтаванай дзяў​чыны
 
   Асобы, якія здзейснілі злачынства – грамадзяне Туркменіі . Пра гэта паведаміла Віка і яе бацька Юрый.
Юрый напісаў заяву ў міліцыю, і вось тут пачалося самае цікавае:
Гэтых грамадзян адразу знайшлі. Прывезлі ў Маскоўскі РАУС Брэста. Разам з міліцыянтамі і следчым СК мы паехалі на месца здарэння. Потым, ужо ўначы, прыехалі ў радзільню-там зрабілі мазок. Справа пакрыху пайшла. А потым мы даведаліся, што гвалтаўнікоў затрымалі на тры гадзіны... а потым адпусцілі. Патлумачылі гэта тым, што калі іх цяпер затрымаць на трое сутак, то пры прад'яўленні абвінавачвання іх не маглі б пасадзіць да суда ў СІЗА.  А адпусціўшы іх міліцыя праз некалькі дзён прад'явіць абвінавачванне і тады ўжо закрые іх у следчы ізалятар.

Нас выклікалі шмат разоў на працэсуальныя дзеянні - дачцы прызначалі розныя экспертызы, у Менск мы ездзілі на дэтэктар хлусні, дачку выклікалі на апытанні, дапросы, але мяне з ёй не пускалі, хоць я заўсёды выказваў жаданне прысутнічаць з непаўналетняй дачкой на следчых і працэсуальных дзеяннях.
 
Але мне ўвесь час адмаўляюць, спасылаючыся на таямніцу следства. Мне не даюць абсалютна ніякай інфармацыі. Не даюць знаёміцца з матэрыяламі праверкі, не падаюць для азнаямлення вынікі экспертыз. Я нічога не ведаю. Следчы абласнога СК Луцык хавае ад мяне інфармацыю аб маёй непаўналетняй дачкі, і ўсё гэта цягнецца ўжо паўтара месяца.

Я ведаю, што майго непаўналетняга дзіцяці могуць апытваць толькі ў прысутнасці бацькоў, я ведаю, што праваахоўнікі парушаюць у дачыненні да мяне заканадаўства, таму я звярнуўся да народнага рэпарцёра, каб аддаць агалосцы фактаў парушэнняў з боку міліцыі і СК. Я хачу справядлівасці.
 
 
Віка: Усе допыты і апытанні адбываліся без прысутнасці маіх бацькоў, хоць усе ведалі пра тое, што я непаўнагадовая. Я не ведаю, як цяпер ідзе матэрыял праверкі, і даволі часта бачу гэтых туркменаў на вуліцы. Адчуваюць яны сябе выдатна. 

  Ці маюць следчыя права хаваць інфармацыю аб ходзе следства ад родных пацярпелай. Тым больш што пацярпелая непаўнагадовая?
  Ці мае права следчы праводзіць працэсуальныя дзеянні з непаўналетняй без прысутнасці родных?
  Ці гэта робіцца з мэтай схаваць, утаіць, перавесці справа ў патрэбнае рэчышча?

Хацелася б пачуць каментары Следчага камітэта.