Навіны
11.08.2019
Галубы не засталіся галоднымі
 
Неабыякавыя берасцейцы сваёй прысутнасцю пад вокнамі аблвыканкама нагадалі берасцейскім уладам, што не супакояцца пакуль акумулятары завод не закрыюць.
 
 
Экаактывіст Алег Вялаў выказаў думку, што час гуляе на карысць пратэстуючых, бо акумулятарнае прадпрыемства не працуе, а грошы плаціць мусіць і работнікам і падаткі дзяржаве... Што набліжае ягоны эканамічны крах.
 
Не абышлося без "папярэджанняў" падобных на пагрозу "...будуць ідэнтыфікаваныя і пакараныя... " з боку міліцыі аб недапушчэнні парушэння заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.
 
Быў нагляд за пратэстуючымі з боку людзей у цывільным і відэфіксацыя. Усе гэтыя людзі ўжо даўно добра вядомыя кожнаму берасцейцу.
 
Назіралася новая з'ява ў барацьбе выканкама супраць пратэстуючых берасцейцаў - гэта антыблогеры, раней такі быў адзін, мужчынскага полу, зараз з'явілась антыблогерша.
 
Мэта антыблогераў выставіць экаактывістаў і рух супраць будовы акумулятврнага завода ў ганебным, зняважлівым святле. Ім асабліва цікавыя тыя актывісты, якія адгукаюцца на правакацыі, рыюцца ў "бруднай бялізне" актывістаў з мэтай абгадзіць іх гонар і годнасць, не цураюцца чапляць дзяцей і нябожчыкаў.
 
Матывацыя гэтых людзей пакуль да канца не вядомая, але шыла ў мяху не схаваеш, з часам усё будзе вядома, хто, колькі і за што.
 
Прысутныя ўздымалі розныя пытанні і выбары і "табакеркі" і новыя метады ўладаў па ціску на экаактывістаў праз праверку ўмоў утрымання дзяцей экаактывістамі.
 
"Яны намагаюцца паставіць нашых дзяцей у сацыяльна небяспечнае становішча. Я сам прайшоў праз гэта! " - нагадаў прысутным экаактывіст Віталь Казак.
 
Многія пагадзіліся, што стаяць у баку ад грамадзкага жыцця нельга. Трэба адстойваць свае правы і інтарэсы, трэба вяртаць улады ў прававое поле, павярнуць іх да народа тварам...
 
Мірнае мерапрыемства скончылася традыцыйным шэсцем. Затрыманняў не было.