Навіны
09.08.2019
Ініцыятыва" за прыгожы Брэст " правалена.
 
Берасце напярэдадні свайго 1000-годдзя і цяпер самы лепшы час успомніць знакамітага міліцыянта Мікалая Самасюка і яго адэпта блогера Сяргея Пятрухіна. Увесну гэтыя два годныя чалавекі абвясцілі вайну Брэсцкім графіцістам, каб да юбілею зрабіць горад чыстым сваімі фасадамі.
 
Каб натхніць міліцыянтаў на прадуктыўную працу С. Пятрухін надрукаваў на канвертах кіраўніка аперацыі супраць графіці падпалкоўніка Мікалая Самасюка. У канвертах з выявай культавага міліцыянта блогер шле заявы аб адміністрацыйных правапарушэннях у Ленiнскi РАУС.
 
Як праходзіць акцыя "За прыгожае Берасце" распавядае Сяргей Пятрухін:
Ад працы мiлiцыi я чакаў большага. Па адказах, якія прыходзяць з Ленінскага райаддзела ўнутраных спраў відаць, што ні адно са шматлікіх, заяўленых мной правапарушэнняў, не было раскрыта. Усе заявы Мікалай Самасюк накіраваў у ЖРЭУ Берасця, каб тыя займаліся ліквідацыяй наступстваў правапарушэнняў.  Мiлiцыя не выявіла ніякіх правапарушэнняў, звязаных з графіці, што сведчыць аб нізкім узроўні прафесіяналізму супрацоўнікаў Ленінскага раённага аддзела ўнутраных спраў. Нажаль, ЖРЭУ спраўляецца з пастаўленай задачай значна лепш і некалькі камунальных графіці зафарбавана, але агульная карціна тая ж, што і была.