Навіны
07.08.2019
Мы супраць смяротнага пакарання
 
Так называецца дакументальны фільм прымеркаваны да 10-годдзя кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”
 

У асноведакументальнагафільма – праваабарончаерасследванне – лёсчалавека, якінапісаў ў Праваабарончыцэнтр “Вясна” у 1998 годзепра тое, штосядзіць у камеры смяротнікаў за чужую віну. Сцэнарый - ПалінаСцепаненка.

https://www.youtube.com/embed/watch?v=pPO76q19hn0&fbclid=IwAR1BzhZJpnltIpBq58_UnTx34Xclu4UKg5R0HIgM0Lpo4SutZMtP_B6vK44

Паліна Сцепаненка, актывістка кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”:

- Гэта быў 1998 год. Ужо прайшло 20 гадоў з таго часу. Тады Праваабарончы цэнтр “Вясна” толькі пачаў сваю дзейнасць. Праз “турэмную пошту” да нас трапіў ліст, напісаны чырвоным стрыжнем. Вельмі-вельмі дробнымі літарамі. Гэта быў ліст з СІЗА па вуліцы Валадарскага ад Івана Фаміна, які пісаў, што ён сядзіць за чужую віну, што яго прыгаварылі да смяротнага пакарання, але ён не рабіў таго, што пра яго пішуць. Мы займаліся тады грамадска-палітычнымі правамі ў асноўным, мы дапамагалі ў асноўным людзям, якіх затрымлівалі падчас масавых акцый, якія тады сапраўды былі масавымі, і сапраўды было шмат затрыманых. Гэты выклік быў вельмі нечаканым. Мы жылі ў гэтым горадзе, але ніколі не думалі, што ў цэнтры Мінску расстрэльваюць людзей. Гэта быў іншасвет у цэнтры горада. І вельмі цяжка было ўсё гэта ўсвядоміць, цяжка было ўсё гэта ўспрыняць. Цяжка было пра гэта гаварыць. І быў таксама ўнутраны супраціў. Здавалася: а раптам гэты чалавек зрабіў гэта? А раптам ён сапраўды жорстка забіў таксіста? А мы будзем яго абараняць?

Гэта гісторыя, якая разівалася ад 1998 года да 2012. Я не магла паставіць кропку ў сваіх рэфлексіях. Пацверджанне невіноўнасці знайшлося ў 2012 годзе, калі нам гэта пацвердзіў начальнік СІЗА, які ў сваю чаргу стаў ахвярай палітычных рэпрэсій і мусіў выехаць за межы краіны. Атрымалася замкнёнае кола, завершаны сюжэт.

Праўдзівасць гісторыі пацвердзіў праваабаронцам Алег Алкаеў, былы начальнік СІЗА№1, які сказаў:

– Я памятаюяго. Дарэчы, за чужое злачынстварасстраляны. Так, я яго добра ведаю. Ён з групайхлопцаў, якіястарэйшыяягозабілічалавека. І ён, як самымалады, вырашыўузяцьгэтаўсё на сябе. А „братва”: „Ты што, усё нармальна, ты малады, дадуцьтабе” чырвонец „, мы табеперадачкінасіцьбудзем, ты ў „аўтарытэце” будзеш. А яму далірасстрэл. Я памятаю: хвілін за пяць да таго, як памерці, ёнказаў: „Якіясволачы! Падманулімяне! »Ібылі мае калегі, якія яму спачувалішчыра. Яны яму і ранейгаварылі: „Ты дурань, у цябеўсёдрэннаскончыцца”. Ёнказаў: „Братва мянеўратуе. „Братва” не выратавала”.

 

Даведка:

Кампанія «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» — праваабарончая кампанія за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі заснаваная Праваабарончым цэнтрам "Вясна" і Беларускім Хельсінкскім Камітэтам у 2009 годзе.