Навіны
07.08.2019
Лекары расправіліся з ліквідатарам аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
 
Мы раней пісалі пра тое, як праходзіць адміністрацыйны працэс у дачыненні да ліквідатара ЧАЭС Віталя Зарадзея, на якога ў БЦГБ лекары выклікалі міліцыю з прычыны таго, што Віталь іх нібыта абразіў і нахуліганіў.
 
 
У суд прыйшоў натоўп лекараў і медсясцёр, але ніякіх доказаў, якія б пацвярджалі неправамерныя дзеянні іх пацыента, яны не прадставілі. Былі толькі іх словы супраць слоў Зарадзея, але дасведчаная суддзя Лабачэўская задаволілася сведчаннямі медыкаў і ўлупіла ліквідатару 10 базавых.
 
Вiталь Зарадзей каментуе:
 
Мяне ад нашага правасуддзя ванітуе даўно, але наведваючы такія працэсы я выразна разумею, што нашы лекары нічым па сутнасці не адрозніваюцца ад міліцыянтаў, якія хлусяць у судах і ад настаўнікаў, якія фальсіфікуюць выбары...
 
Уладзiмiр Вялiчкiн аб гэтай справе: