Навіны
30.07.2019
Як у абласной больнiцы залячылi мужыка
 
Шнар на любімай попе -такая памяць аб лячэнні ў абласной бальніцы назаўжды застанецца ў Дзмітрыя М.
 
 
3 чэрвеня бягучага года Берасцейцу Дзмітрыю М., які праходзіў курс лячэння ў Брэсцкай абласной бальніцы, зрабілі нутрацягліцавую ін'екцыю лекавага сродку "Дэклафінак". Як распавёў сам Зміцер, пасля ўколу ў ягадзіцу была занесена інфекцыя – пачаўся некроз скуры. Раніцай ён выявіў велізарны сіняк і паказаў яго эскулапам. Медработнікі сказалі, што нічога страшнага-закране каппилярчик, далі Дзмітрыю гепариновый гель змазваць запалёны капіляр. А на наступны дзень 5 чэрвеня выпісалі, хоць Зміцер не прайшоў усе прызначаныя працэдуры, такія як тарфяныя ванны, масаж і дарсонваль. Фізіятэрапеўтычныя працэдуры заканчваліся ў Дзмітрыя 7 чэрвеня.
 
 
Дзмітрый звязвае гэта з занясеннем інфекцыі і з ягонымi скаргамі намесніку галоўнага лекара Ігару Сабалеўскаму.  Акрамя злашчаснай ін'екцыі Дзмітрый паказаў у сваіх скаргах на наяўнасць у яго медыцынскіх дакументах "поўнай санацыі паражніны рота", хоць стаматолага ён у вочы не бачыў, крытычны ўзровень цукру ў крыві-6,9, хоць пры паступленні на лячэнне цукар быў у норме. 

Пасля выпіскі злашчасную ін'екцыю і яе наступствы ў меддакументах не зафіксавалі. Праз некалькі дзён пасля выпіскі стан раны прыкметна пагоршыўся, і 12 чэрвеня Дзмітрый зноў звярнуўся да лекараў. Яго тут жа шпіталізавалі ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі на вул. Там ён праляжаў 13 дзён. 13 дзён яму лячылі "лопнуў капілярчык" ад ін'екцыі калегаў з абласной. Лячэнне-антыбіётыкі. У кропельніцу залівалі 3 літры антыбіётыка, што як лічыць Дзмітрый справакавала развіццё падагрычнага артрыту – апухла ступня.
 
 
Артрыт таксама пачалі лячыць. Прызначылі той жа прэпарат "Дэклафінак", які Зміцер нармальна пераносіць, алергіі на яго ў Дзмітрыя няма і ён не верыць быццам усё, што здарылася з яго ягадзіцай з-за «Дэклафінака".
Дзмітрыя выпісалі з бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі 24 чэрвеня, але на сённяшні дзень лячэнне не скончылася і ў яго наперадзе амбулаторнае лячэнне і 10 фізіятэрапеўтычных працэдур.
 

Дзмітрый вельмі не задаволены якасцю аказаных яму медыцынскіх паслуг і падаў іскавую заяву на медработнікаў. Ён хоча атрымаць ад абласной бальніцы 15 000 рублёў кампенсацыі за свае ліхтугі.
 
Праваабаронца У. Вялічкін аб сучаснай медыцыне

Першае пасяджэнне па пазове Дзмітрыя адбылося 29 ліпеня 2019 г. справу разглядае суддзя Пётр Баброўскі. Наступнае паседжанне прызначанае на 5 жніўня.
 
                                                                                                                               Сяргей Пятрухiн