Навіны
13.07.2019
Ліквідатара наступстваў на ЧАЭС судзяць за хуліганства
 
У судзе Маскоўскага раёна г. Брэста пачаліся судовыя слуханні па адміністрацыйнай справе ст. прапаршчыка ў запасе ліквідатара наступстваў аварыi на Чарнобыльскай АЭС Віталя Зарадзея.
 
 

Ён абвінавачваецца ў здзяйсненні правапарушэння прадугледжанага арт. 1 КаАП (Дробнае хуліганства). У віну 67 гадоваму ліквідатару ставіцца, што знаходзячыся на планавым лячэнні ў рэўматалагічным аддзяленні Брэсцкай ЦГБ, ён нецэнзурна лаяўся, агрэсіўна сябе паводзіў, размахваў рукамі.
Версія Вiталя прынцыпова адрозніваецца ад пратакольнай. Віталь адмовiўся ад усяго ў чым яго абвінавачваюць і распавёў прычыну канфлікту, які адбыўся паміж ім і яконым лекарам Ірынай Жак.
На думку Віталя Зарадзея, лекар лячыла яго прэпаратамі, на якія балюча рэагуе ягоны арганізм. Пасля ўколу Віталю стала дрэнна і ён распавёў пра гэта Ірыне Жак і папрасіў яе памяняць лячэбны прэпарат. Аднак, калі ў наступны раз медсястра прыйшла калоць яму ўкол Віталь даведаўся, што прэпарат яму не змянiлі. Ён адмовіўся ад уколу. На наступны дзень усё ж медыкамент памянялі, аднак на іншыя лекі, якія ўжываліся ў лячэнні, у Віталя была алергічная рэакцыя і лягчэй яму не станавілася. Наадварот.

Віталь Зарадзей кажа, што статус ліквідатара мяняюць на статус пацярпелага ад наступстваў аварыі на ЧАЭС для таго, каб зняць з ліквідатара льготы і зэканоміць грошы.

Віталь напісаў заяву на імя галоўнага лекара, дзе паказаў, што калі яму не памяняюць прэпарат, ад якога ў яго пагаршаецца самаадчуванне, то ён объвит галадоўку. Накіпела ў Віталя і з нагоды таго, што ў 2012 годзе яго са статусу ліквідатара перавялі ў статус пацярпелага ад наступстваў ЧАЭС і, адпаведна, пазбавілі льгот, у тым на бясплатныя лекі. У заяве ён прасіў галоўнага лекара, што б у бальніцу запрасілі старшыню Брэсцкага аблвыканкама Анатоля Ліса, пракурора вобласці Клімука і ТБ.

Адміністрацыя ЦГБ у асобе намесьніка галоўнага ўрача не прыдумала нічога лепш, чым выпісаць ліквідатара з лячэбнай установы з дапамогай супрацоўнікаў міліцыі Маскоўскага РАУС г. Брэста.
Суддзя Раіса Лабачэўская прызначыла наступнае пасяджэнне на 19 ліпеня на 11 ч, 30 мін., дзе будуць заслуханыя міліцыянты, якія склалі пратакол і заяўніца лекар ЦГБ Ірына Жак.