Навіны
09.07.2019
Аляксандр Кабанаў: "Справа закрытая-няма складу злачынства"
 
Ці то сілавікі стаміліся i канчаткова зразумелі, што крымінальная справа, якую яны распачалі ў дачыненні да Аляксандра Кабанава - гэта памылка, ці то атрымалі загад зверху, але па факце - справа спыненая.
 
Блогер Аляксандр Кабанаў 17 жнiўня 2017 г. на адным iз сходаў, дзе абмяркоўвалася пытанне аб прызначэннi Аляксандра на пасаду старшынi. Побач з блогерам намеснiк старшынi Бярозаўскаша выканкама Вiталь Мiхнюк.
 
«Сёння мне тэлефанаваў следчы, маю крымінальную справу закрылі за адсутнасцю складу злачынства», - распавёў А. Кабаноў. 
Нагадаем, што крымінальную справу ў дачыненні да Кабанава ў сакавіку гэтага года распачаў Бярозаўскі раённы аддзел Следчага камітэта па ч. 1 арт. 211 (Прысваенне або растрата) КК РБ.
Тады СК паведамляў, што ў 2017 годзе Аляксандр Кабанаў атрымаў ад жыхароў дома, у якім жыве, грошы на дзяржаўную рэгістрацыю таварыства ўласнікаў (МС) і выраб праектнай дакументацыі на будаўніцтва падвальных памяшканняў. Аднак грошы, больш за 400 рублёў, забраў сабе. Сам блогер тлумачыў, што нічога не прысвойваў. Па яго словах, у яго была дамоўленасць з жыхарамі. Некаторы час ён быў старшынёй МС і з кожнай кватэры ў месяц яму плацілі па 2 рублі зарплаты-так і ўтварылася вышэйназваная сума.

Заяву на яго напісаў сусед па пад'ездзе супрацоўнік міліцыі г. Бярозы.
Аляксандр чакае афіцыйныя паперы з СК для таго, каб даць разгорнуты каментар. Блогер абяцае зрабіць відэа і распавесці аўдыторыі нюансы гэтай справы.