Навіны
07.07.2019
"Як можна ехаць у Берасце і не пакарміць галубоў?"
 
На сённяшнім "кармленні галубоў" было незвычайна многа супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным.
 
Мiкола Статкевiч: "Як можна ехаць у Берасце і не пакарміць галубоў?"
 
Некаторых пратэстоўцаў напярэдадні нядзелі "распаўсюджвальнікі чутак" папярэдзілі аб маючай быць аперацыі спецслужбаў.
 
 
Хутчэй за ўсё наяўнасць вялікай колькасці праваахоўнікаў была звязана з прыездам у Берасце Міколы Статкевіча, якога БНК вылучыў на кандыдата ў прэзідэнты. З мэтай актывацыі грамадзкасці напярэдадні выбараў ён наведвае розныя гарады Беларусі.
"У Берасце я выбіраўся ажно тры разы, - кажа Статкевіч, - Але як можна ехаць у Берасце і не прыйсці пакарміць галубоў?"
 
Ня гледзячы на дождж больш за две сотні берасцейцаў прыйшлі на плошчу Леніна.
 
Сябра ініцыятыўнай групы Зміцер Бекалюк распавёў прысутным аб тым што факт працы завода пацверджаны афіцыйным адказам пасля шматлікіх лістоў і зваротаў у разнастайныя адпаведныя інстанцыі. 
 
 
Як звычайна праціўнікі будовы завода АКБ прайшліся гістарычнай часткай горада. На вуліцы Пушкінскай колькасць удзельнікаў павялічылася ўдвая.
 
 
Праціўнікі завода дайшлі па Савецкай да кінатэатра "Беларусь", дзе разышліся. 
Абышлося без затрыманняў.