Навіны
07.07.2019
Людміла Карчэўская: "Абскарджваць не буду. Ціск пад 200"
 
Суддзя Н. Ф. Грыгаровіч пакінуў у сіле рашэнне суда першай інстанцыі ў дачыненні да Людмілы Карчэўскай, а яе скаргу без задавальнення.
 

Суд першай інстанцыі прызнаў Людмілу вінаватай у правапарушэнні прадугледжанай артыкулам 23. 34 «парушэнне закона Аб масавых мерапрыемствах» і прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе выплаты 20 базавых велічынь у даход дзяржавы. Абласны суд пакінуў у сіле рашэнне свайго сумна вядомага калегі Аляксандра Семенчука, вядомага сваймі «подзвігамі»  y дачыненні да праціўнікаў будаўніцтва завода АКБ.

У новым палацы правасуддзя старыя судовыя кадры працягваюць спяваць старыя песні.