Навіны
03.07.2019
Пятрухін абскарджвае прысуд
 
Cябры запрашаю на суд. У новы будынак Палаца правасуддзя! Там проста шыкоўна!
 
 
Нагадаю, у красавіку я бадаўся ў крымінальным працэсе з УУС Брэсцкага аблвыканкама.
За тое, што я ў каментары ў кантакце назваў участковага Ленінскага РАУС Сяргея Ігнацюка «пляшывым», участковага таго ж РАУС Дзмітрыя Якушэвіча «насатым», а прапаршчыкаў параўнаў з дэбіламі таварыш Аляксандр Семянчук з судовага аддзела ўстанавіў наступны прайс:
Слова «пляшывы» – 1, 5 косаря
Слова «насаты» – 1, 5 косаря
Словы «прапаршчыкі наогул падобныя на дэбілаў» – 1, 5 косаря
 
В оконцовке я павінен выплаціць «пацярпелым»:
Участковаму С.Iгнацюку – 3 000 рублёў + 250 рублёў за адваката
Участковаму Д. Якушэвічу -1 500 рублёў + 250 рублёў за адваката
Прапаршчыку С. Такуну-1 500 рублёў + 250 рублёў за адваката
Прапаршчыку і. Галянцічу – 1 500 рублёў + 250 рублёў за адваката
І любімай дзяржаве-360 базавых = 9 180 рублёў + дзяржпошліна 306 рублёў.
Гэта і за «паклёп» таксама. За тое, што я агучыў, што ўчастковы Ігнацюк збіў Паўла Камінскага ўзбудзіўся пракурор Верабей, які палічыў, што гэтая інфармацыя закранае істотныя інтарэсы дзяржавы ў выглядзе падрыву аўтарытэту дзяржаўнага органа МУС Рэспублікі Беларусь. Чётко! Калі супрацоўнікі МУС збіваюць людзей, катуюць іх холадам, ілжэсведчаць у судах-гэтым мiлiцыянты аўтарытэт дзяржаўнага органа МУС не падрываюць, а я, чалавек, які распавядае пра пярэваратняў у пагонах, падрываю.
Паміж справай – пра тое, што яго збіваў участковы Ігнацюк, Павел Камінскі асабіста распавядаў і на канале Белсат і ў маім блогу.
Ну, добра.
 
Зала была запоўненая міліцыянтамі ў цывільным. Гэта былі ў асноўным супрацоўнікі Ленінскага РАУС, якія да адкрыцця будынка суда прайшлі праз службовы ўваход і занялі ўсе месцы. Суддзя Семянчук паклікаў АМАП, каб тыя выправадзілі з залы людзей, якім не хапіла сядзячага месца.
 
Дарэчы, падчас судовага працэсу я падаў у суд паказанні яшчэ траіх чалавек, якія заявілі, што ўчастковы Сяргей Ігнацюк ужываў да іх фізічную сілу, гэта значыць збіваў.
Наколькі мне вядома, ніякіх праверак па гэтых заявах у дачыненні да Сяргея Ігнацюка не праводзілася і ён працягвае спакойна працаваць на сваім акалотцы.
 
Дзеля сваёй абароны я здымаў стужкi, дзе даклада асвятляў падзеi:
Паклеп https://youtu.be/HM_6EN5RTEY
Абраза https://youtu.be/Lq-utgiM43Y
 
Апошняе слова ў судзе
 
 
                                                                                                                    Сяргей Пятрухiн