Сяргей Пятрухін, народны рэпарцёр
11.07.2017 Грамадства
Для былых міліцэйскіх начальнікаў адмыслова ствараюць працоўныя месцы?
 
У Беларусі працягнулі пенсійны ўзрост. Ненашмат, вядома, усяго на тры гады, але шмат каму гэта не спадабалася. Зараз, каб атрымаць асалоду ад усіх дасягненняў беларускай сацыяльнай дзяржавы, якія выпесцілі Аляксандр Лукашэнка і ягоныя паплечнікі за апошнія чвэрць стагоддзя, трэба пад напружыцца.
 
А дажыць да 63 шматлікім суайчыннікам проста не магчыма. А шмат хто і 60 не можа адсвяткаваць. На працоўных месцах згараюць людзі...
 
Але ёсць пэўны слой зрэз грамадства, цэлая армія людзей, для якой гэтая праблема адсутнічае. У іх усё ў парадку. Сілавікі ўсіх масцей сыходзяць на пенсію ў 45 гадоў. На 18 гадоў раней за іншых грамадзян. Пенсіі таксама адрозніваюцца. Былы начальнік РАУС пенсіі атрымлівае не менш за вучонага-акадэміка.
 
Больш за тое, складваецца ўражанне, што для былых міліцэйскіх начальнікаў ну, калі не адмыслова ствараюць працоўныя месцы, то прынамсі прытрымліваюць.
 
Вось, напрыклад, былы начальнік бярозаўскага РАУС Мікалай Клімчук, цяпер нябожчык, і на пенсіі працягваў прыносіць карысць Радзіме ў якасці намесніка дырэктара Бярозаўскага Камбінату будаўнічых іатэрыялаў.

На дадзены момант былы начальнік службы ўласнай бяспекі бярозаўскага РАУС Леанід Жалудко сумяшчае заслужаны адпачынак з кіраўніцтвам службы бяспекі на тым жа Бярозаўскім КБМ.
 
На камбінаце сілікатных вырабаў начальнікам службы аховы працуе пенсіянер Валерый Шэлехаў, былы начальнік службы бяспекі бярозаўскага РАУС.
 
Былы начальнік РАУС г. Бяроза пенсіянер-сілавік Андрэй Леанюк, як толькі выйшаў на пенсію адразу ж уладкаваўся начальнікам аховы бярозаўскага мясакансервавага камбіната, дзе да яго працаваў у той жа пасадзе Валерый Шэлехаў.
 
Анрэй Леанюк да службы на мясакамбінаце
 
Вось такі кругазварот міліцэйскіх пенсіянераў у г. Бяроза.
 
Але сёння размова пойдзе пра былога начальніка РАУС г. Бяроза Уладзіміра Страпко. Ён гэтак жа, як усе вышэйпералічаныя былыя праваахоўнікі, не паспеў атрымаць асалоду ад адпачынка пасля цяжкай працы ў міліцыі. Уладзімір Страпко адразу ўладкаваўся начальнікам службы бяспекі ў Беларусбанк г. Бяроза, а праз некаторы час не выстаяў перад запрашэннем Юрыя Чыжа і ўзначаліў Лядовую арэну райцэнтра.
 
Уладзімір Страпко, былы кіраўнік бярозаўскага РАУС, зараз кіруе Лядовай Арэнай г. Бярозы.
 
А яшчэ праз нейкі час Уладзіміру Страпко давяраюць узначаліць у якасці дырэктара новую, толькі што створаную каманду Дзяржаўная спартыўная ўстанова футбольны клуб «Бяроза 2010». Уладзімір Васільевіч узначаліў гэтую «цікавую» каманду, у якой і гулялі выключна менскія хлопцы і грунтавалася яна не ў Бярозе, а ў Менску, але як сцвярджае наша крыніца са спартыўных колаў г. Бярозы (тэлефон для зацікаўленых структур маецца ў рэдакцыі), каманда фінансавалася часткова з гарадскога бюджэту, часткова Юрыем Чыжом.
 
Вам зразумела? Футбалісты-менчукі жылі і трэніраваліся ў Менску за 250 кіламетраў ад Бярозы. А Уладзімір Страпко з таварышамі С. Курневічам і А. Галенка атрымлівалі зарплату ў Бярозе, за што застаецца толькі здагадвацца.
 
Згодна закона Закона РБ Аб барацьбе з карупцыяй ад 2006 года, Уладзімір Страпко парушыў 17 артыкул:
 
Дзяржаўная службовая асоба не мае права:... выконваць іншую аплатную работу, не звязаную з выкананнем службовых (працоўных) абавязкаў па месцы асноўнай службы (работы) (акрамя выкладчыцкай, навуковай, культурнай, творчай дзейнасці і лекарскай практыкі), калі іншае не ўстаноўлена Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь;
 
На пытанне чаму так адбылося і былы міліцыянт парушае заканадаўства, Уладзімір Васільевіч адказаў, што ён не пры чым – ЯГО ПРЫЗНАЧЫЛІ.
 
Мясцовыя СМІ асвятлялі прызначэнні кіраўніцтва каманды ў “Бяроза 2010”. Газета “Маяк” Ладна.
 
А хто прызначыў у каманду «Бяроза 2010«, дзе ён быў дырэктарам якой ён«кіраваў» трэнерам-метадыстам Аляксандра Галёнка, які тады быў дырэктарам бярозаўскай ДЮСШ №1? Аляксандр Галёнка таксама паспяхова сумяшчаў дзве пасады ў дзяржаўных установах атрымліваючы два заробкі.
 
Аляксандр Галёнка адначасова займаў дзве дзяржаўныя пасады: дырэктара ДЮСШ №1 г. Бяроза і трэнера-метадыста ў камандзе “Бяроза 2010”.
 
На парозе бярозаўскага райвыканкаму нам пашчасціла злавіць намесніка старшыні Яўгена Тарасюка, які курыруе спартыўную сферу Бярозы і ўзгадняе кадравыя прызначэнні, і задаць яму пытанне пра Уладзіміра Страпко, як жа так выйшла? Яўген Тарасюк падзякаваў за пытанне і схаваўся ў будынку выканаўчага камітата.
 
Намеснік старшыні бярозаўскага райвыканкаму Яўген Тарасюк. Ажыццяўляе кiраўнiцтва дзейнасцю ўпраўлення па працы, занятасцю I сацыяльнай абароны райвыканкаму, аддзелаў адукацыі, спорту і турызму, ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, камісіі па справах непаўналетніх райвыканкаму. Курыруе кадравыя прызначэння ў вышэйпералічаных сферах.
 
Вы можаце сказаць: «Ну, падумаеш, былы міліцыянт сумяшчаў дзве пасады. Ну, падумаеш, былы міліцыянт на пенсіі на працу ўладкаваўся за за 1 000 даляраў у месяц. Што тут такога, хіба гэта карупцыя? »
 
Уявіце колькі такіх пенсіянераў працуе і атрымлівае пенсію, якая больш, чым заробак у астатніх працуючых. І пры гэтым яны яшчэ і працягваюць парушаць заканадаўства, сумяшчаючы па дзве пасады. Але з іншага боку чаму б і не? Народ маўчыць, значыць згодны.
 
Я таксама думаю – 63 гады – не мяжа, на пенсію можна і пазней.
 
Каманды «Бяроза 2010» ужо даўно няма, а ”Страпкі” ёсць. І будуць заўсёды. Бо яны НЕПЕРАМОЖНЫЯ.