Навіны
30.06.2019
Заходнi абход узмацняюць
 
Апошнім часам грамадзянская актыўнасць берасцейцаў прыкметна ўзмацнілася. Народнаму рэпарцёру сталі тэлефанаваць значна часцей, і матэрыялы цяпер мы рыхтуем цікавыя. Не пра завод АКБ))).
 
 
Берасцеец звярнуў увагу, што на Заходнім абыходзе пачалі заліваць палі пад маналітнымі перакрыццямі, прызначанымі для аўтамабіляў. Гэта выклікала ў яго пытанні. Згодна з тэхналогіямi, апоры заліваюцца ў пачатку будаўніцтва, потым на гэтыя апоры ставіцца апалубка, і заліваецца маналітнае палатно. Берасцеец мяркуе, што нешта пайшло не так, хутчэй за ўсё, трэснуў маналіт. Гэта відаць на фатаграфіі. Новыя апоры прызначаныя для ўмацавання палатна. Пытанне – чаму ўзьнікла гэтая праблема? Адхіленне ад праекту? Памылкі ў праектнай дакументацыі? Што?
 
Узмацненне канструкцый - даволі распаўсюджаная практыка ў будаўніцтве. І калі іх сапраўды ўзмацняюць - дзесьці была дапушчана памылка. Я не здзіўлюся, бо канструкцыя вельмі складаная для Беларусі - гэта вам не Кобрынскі мост і не Гузнянскі.
 
 

А тое, што выпраўляюць памылкі памылкі - гэта добра. Гэта значыць - будаўнікі адказна робяць працу. Гэта рэальна прыклад адказнасці. Спадзяемся, што мост праслужыць доўга.

Кажуць, што на Заходні абыход не пусцяць вялікагрузныя аўтамабілі і аўтобусы, што планавалася пры яго будаўніцтве. Але гэта ўжо iншае пытанне.