Навіны
27.06.2019
Штраф - лухта, галоўнае завод прыпынілі. Значыць мы мелі рацыю.
 
У Брэсцкім абласным судзе была разгледжана касацыйная скарга экаактывіста Алеся Абляка на рашэнне суда Ленінскага раёна г. Брэста.
 
Фемiда павярнулася да экаактывістаў задам.
 
Нагадаем, у красавіку адбыліся прэвентыўныя затрыманні экаактывістаў у Берасці, што выклікала абурэнне берасцейцаў і яны ў вызначаны час ня толькі прыйшлі "пагадаваць галубоў", але і выказалі свае адносіны да склаўшэйся сітуацыі маршам па вуліцах горада.
Пратэстоўцы выгуквалі "Не заводу АКБ!", "Свабоду палітвязням!" ` Адбыліся сутычкі з міліцыянтамі ў цывільным. Ачоліў калону пратэстуючых Алесь Абляк. Там жа ён быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі і правёў суткі ў ІЧУ да суда.
Суд Ленінскага раёна пакараў экаактывіста 25-ю базавымі штрафа. 
Алесь не пагадзіўся з пастановай суда і абскардзіў яе у абласным судзе.
Экаактывіста не прысутнічаў на разглядзе скаргі.
Суддзя Руслана Сянько

Суддзя Сянько Руслана Альбертаўна зачытала матэрыялы справы:
"Віны не вызнае. Быў у горадзе. Прагуляўся па горадзе з мегафонам. Выгукваў "Не заводу АКБ". Лічыць, што прагулкі па горадзе не забаронены. Не парушаў законаў, таму ягонае затрыманне парушае яго права на мірны сход. Таму як унутранае заканадаўства супярэчыць міжнароднаму, пастанова суда Ленінскага раёна падлягае адмене..."
На ўсё пра ўсё 10 хвілін. Суддзя Руслана Сянько агучыла загадзя падрыхтаваную рэзультатыўную частку: "Пастанову суда Ленінскага раёна г. Брэста пакінуць без зменаў, але скаргу без задавальнення".