Навіны
12.06.2019
Стоп бензін!
 
Сітуацыя, аб якой пойдзе гаворка, на жаль, вельмі знаёмая большасці беларусаў - у працоўных калектывах робіцца нешто жудаснае, што не адпавядае працоўнаму заканадаўству.
 
Сяргей Кicцюк, былы працаўнiк СПМК - 6
 
Начальства заганяе падначаленых у кабалу: патрабуе выконваць злачынныя загады, у загадным парадку прымушае прыносіць бензін, прымушае прыходзіць на выставу сабак на краі горада, каб адмовіць праціўнікам акумулятарнага завода ў правядзенні мітынгу і гэтак далей.
 
Людзі ў большасці сваёй запалоханыя і не здольныя да супраціву, але, на шчасце не ўсе такія. Сустракаюцца часам такія як Сяргей Касцюк. Былы работнік Брэсцкага СПМК-6 на вiдэа распавядае пра тое, як яго начальнік - галоўны механік СПМК-6 Андрэй Р. прымушае кіроўцаў зліваць паліва для яго асабістых патрэбаў, пісаць заявы ў адпачынак за свой кошт і г.д. Спадзяемся, што гэтай гісторыяй зацікавяцца праваахоўныя органы і разбяруцца з яе героямi ў адпаведнасці з заканадаўствам.