Навіны
11.06.2019
Блогер звярнуўся да супрацоўніка міліцыі і атрымаў штраф
 
11 чэрвння у судзе Ленінскага раёна г. Брэста завершыўся разгляд справы блогера Сяргея Пятрухіна.
 
На пачатку судовага пасяджэння Пятрухін звярнуў увагу суда на тое, што 2 чэвеня ён грамадзкі парадак не парушаў, і ЧВА начальніка Ленінскага РАЎС Мікалая Самасюка не абражаў. Звяртаўся да супрацоўніка міліцыі, які быў пры выкананні службовых абавязкаў, каб падаць заяву аб адміністратыўным правапарушэнні.
 
Падпалкоўнік міліцыі Мікалай Самасюк заявіў у судзе, што менавіта сваім "назойлівым прыставанніем" да яго на вуліцы Пятрухін нарушыў грамадзкі парадак. "Я таксама грамадзянін", - заявіў Мікалай Самасюк, - вы мяне абразілі сваім пріставаннем".
 
Тое, што Самасюк з`яўляўся пасаднай асобай пры выкананні, што абразы ў адрас грамадзяніна і міліцыянта Самасюка не прагучала, не паўплывала на "прыняццё" рашэння суддзёй.
 
Суддзя Аляксандар Семянчук прызнаў Сяргея Пятрухіна вінаватым у "дробным хуліганстве" і пакараў блогера 30 базавымі штрафа, або 765 рублямі штрафа.