Навіны
09.06.2019
Берасцейцы патрабуюць неадкладна зачыніць завод АКБ
 
У Берасці на плошчу Леніна да людзей, што кормяць галубоў падышлі загадчык аддзела ідэалогіі і справаў моладзі разам з памошнікам з намесніка старшыні аблвыканкама Барысюка Г.І. і запрасілі на сустрэчу са старшыней гарвыканкама "на дыялог" у Палац прафсаюзаў.
 

Лідары пратэсту пагадзіліся на сустрэчу, бо гэта адбылося ўпершыню і прызначылі сустрэчу на 12:40.

Спадары з выканкама засталіся на плошчы размаўляць з людзьмі. На плошчы у пэўны момант налічвалася больш за 200 чалавек.

Шэсце да месца "дыялогу" узначальвау кіраунік аддзела ідэалогіі гарвыканкама, Так і сказаў: "Пойдемте".​

Поўная заля, людзі яшчэ падыхозяць. У зале каля 400 чалавек.​

На трыбуне старшыня гарвыканкама Рагачук Аляксандар Сцяпанавіч і намеснік старшыні аблвыканкама Барысюк Генадзь Іосіфавіч.

Рагачук: "Калі сустракаліся ў мінулы раз я сказаў, што вырашэнне адно - праз суд" Авацыі і смех у зале, рэпліка "так і атрымалася", маючы на увазе, верагодна, судовыя працэсы над пратэстоуцамі.

"Цяпер калі завод пабудавалі, пуска-наладачныя працы, якія зацягнуліся, то мы можам паглядзець, што атрымалася і ЯК ГЭТЫ ЗАВОД ЗАКРЫЦЬ". Авацыі.

Мае на ўвазе, што заяўлены памеры выкідаў і калі яны не выкананы, то завод не будзе працаваць.

Завод па некатарых пунктах не выйшаў на запланаваныя паказчыкі, таму, верагодна, праект не правільны. Падставаў для пуска завода няма. Пачаўся адміністрацыйны працэс па факту невыканання запланаваных паказчыкаў.

Запрашае Лепясевіча і чалавек 10 на сустрэчу са старшыней аблвыканкама, з канкрэтнымі пытаннямі і прапановамі. Сустрэча запланавана на сераду.

Лепясевіч звярнуу увагу на ціхара з камарай і заявіу, што лічыць сябе злачынцам. Авацыі і патрабаванне ўбраць ціхара. Ціхар застауся, але камеру склаў.

Дзем'ян Лепясевіч кажа, што завод трэба спыняць не ў сераду, а зараз, бо ідуць моцныя выкіды аксіда свінца. Віталь Казак патрабуе прыехаць з праверкай на завод.

"Зараз трэба вырашыць канцэптуальна, будзе завод працаваць, ці не, калі будзе то як, у чым я сумняваюся", кажа мэр.

Бекалюк кажа, што у аўторак будзе праводзіцца прыёмка завода. Ён патрабуе спыніць працу завода зараз. Прапануе мэру дапамогу ў закрыцці завода ў выглядзе 2000 чалавек.

Мэр кажа, што завод, калі есць парушэнні не будзе працаваць. Бекалюк патрабуе спыніць працу завода і "тады людзі пабачаць што ўлада, берасцейская ўлада, нешта можа".

Мэр кажа, што данясе да губернатара патрабаване "немедленного закрытия завода".

Ен кажа, што жадае, каб усё /закрыцце завода/ было па закону.

Мэр кажа, што, дзякуе людзей за тое, што яны "закампасіравалі яго на экалогію" і зараз калі нешта будзе рабіцца, то ен адразу будзе разбірацца ў тым наколькі гэта экалагічна і "десять раз позвоню Басову" (адзін з актывістау кампаніі супраць завода АКБ).

Людзі патрабуюць разабрацца у тым, што адбывалася, не даць знішчыць доказы, спыніць пераслед актывістаў "уволить Самосюка". Людзі разыходзяцца.

Засталася група актывістаў якія ў эмацыянальнай форме патрабуюць спынення працы завода ( пуска-наладачных прац), бо ідуць выкіды аксіда свінца. Кажуць пра вялікія штрафы накладзеныя на іх.

Сустрэча скончылась традыцыйным шэсцем.

Павал Аляшкевіч,
адмыслова для
brestspring.com