Навіны
08.06.2019
Самасюк сарваўся i наламаў дроў
 
Мікалай Георгіевіч Самасюк сарваўся і нарабіў глупстваў – 2 чэрвеня ён выклікаў АМАП на грамадзяніна, які звярнуўся да яго з просьбай прыняць заяву аб адміністрацыйным правапарушэнні.
 
Каманда Мiкалая Самасюка
 
 Багата хто скажа – ды хопiць прыдумляць.Такое нават у нас немагчыма!
Але для Мікалая Самасюка няма нічога не магчымага. Ён лічыць Ленінскі РАУС сваёй асабістай падсобнай гаспадаркай, ІЧУ сваёй асабістай турмой, а АМАП і ўчастковых сваёй асабістай арміяй. I гэта адпавядае рэчаiснасцi. На жаль.
 
Сергей Iгнацюк i ягоныя ахвяры

Так, праўда, грамадзянін апынуўся не простым грамадзянінам, а блогерам Пятрухіным. А да блогераў у міліцыянт Мікалай асаблівае «каханне». І ўсе падставы для гэтага ёсць: Пятрухін пастаянна асвятляе ў сваім блогу бардак, якім запраўляюць у Ленінскім РАУС Сяргей Дзмітрук (начальнік) і Мікалай Самасюк (яго намеснік), а "даглядае" за гэтым дуэтам намеснік начальніка Брэсцкага УУС Генадзь Вайтовіч, у якога ў Ленінскім РАУС служыць ці то зяць, ці то швагер. Пад началам Самасюка, вядома.
 
Блогеры С. Пятрухiн i А. Кабанаў. Iхнi кат Мiкола Рабушка
 
Участковыя Самасюка пастаянна трапляюць у скандалы са збіццём грамадзян, ілжэсведчаннямі ў судах, адпраўляюць грамадзян у ЛПП, а потым прадаюць іх кватэры... Наагул не любіць н. Самасюк, калі аб цёмных "делишках" яго падначаленых становіцца вядома грамадскасці. Яно і зразумела - усе гэтыя таварышы, як бы павінны служыць народу, а вось каму служаць невядома.

У Ленінскім РАУС практыкуецца складанне адміністрацыйных дакументаў у адсутнасці адміністрацыйна затрыманых. Мабыць, што б не перашкаджаў участковаму "працаваць". А так пасадзілі ў ІЧУ да суда, сядзіш сабе спакойна, галава не забітая лухтой не патрэбнай. Прыйшоў на суд, азнаёміўся за што цябе затрымалі, здзівіўся, што двое сведак з РАУС зафіксавалі тваю адмову ад подпісаў пратаколаў, атрымаў рашэнне ў плечы і ўсё. Пайшоў аплочваць)
 
 
І вось пракалоўся Мікалай Георгіч: знаходзячыся пры выкананні службовых абавязкаў не прыняў ад грамадзяніна заяву, а кінуў у ІЧУ за дробнае хуліганства. Зразумела, перайшоў на асобу, але трэба ж неяк стрымлівацца, не вахцёр жа ў iнтэрнаце, на пасадзе ўсёж такi сурʼёзнай.

Малаверагодна, што ў судзе пройдзе зварот грамадзяніна як дробнае хуліганства, але... суддзя суда Ленінскага раёна Берасця Аляксандр Семянчук робіць такія рэчы, што вам і не сніліся!
Дарэчы, хлопцы-амапаўцы, памятаеце для якіх мэт ствараўся АМАП? Вы выдатна ведаеце, хто я і за што таплю, вы выдатна ведаеце, што я нiколi не супраціўляюся пры затрыманні і выкарыстоўваць ваша падраздзяленне для майго затрымання няма ніякай падставы. Вы добра ведаеце, што я прыйду па позве ўчастковага.
Вам падабаецца, што вамі камандуе такі вось таварыш Самасюк? Вам падабаецца, што вас выкарыстоўваюць такiм чынам?
 
Прыходзьце лепш 10. 06 а 14. 30 у суд, павiнна быць цiкава! Выцягнуць у суд такога закасцянелага дыназаўра вялікая ўдача! Не прапусціце прадстаўлення!
Дарэчы, у нядзелю я прынясу на плошчу 3 заявы аб адміністрацыйных правапарушэннях, і каб палегчыць працу Самасюку, у пісьмовым выглядзе.
 
Сяргей Пятрухiн.