Навіны
06.06.2019
Прыхільнікі іPower апусціліся да заяў мярзотнага зместу
 
Асобы, зацікаўленыя ў запуску завода АКБ, карыстаюцца паслугамі скончаных мярзотнікаў.
 
 
Днямі адзін такі адмарозак, які прадставіўся каардынатарам Брэсцкай абласной арганізацыі ЛДП па г. Пінску, звярнуўся ў Брэсцкі аблвыканкам з «заявай» мярзотнага зместу, нібы грамадзянка, што ўдзельнічае ў "Свінцовай варце" побач з заводам і апякуецца дзіцём-інвалідам, «забыла свае абавязкі, і... можа яе след пазбавіць гэткага цяжару (маецца на ўвазе дзіця)?»
У выніку камісія аддзелу адукацыі Маскоўскага раёна г.Брэста даследавала ўмовы ўтрымання непаўнагадовага Івана і склала акт, што дзіцё мае ўсё неабходнае, а бацькі выконваюць свае абавязкі ў поўным памеры.
 
 
Сын Марыi Iван цяжка захварэў 3 гады таму.  Ён - невылечна хворае дзіця. 
 
Iван 3 гады таму i ягоная матуля сёння.
 
Для таго, каб Іван жыў у годных умовах трэба шмат сродкаў, але дзяржава гэтым не апякуецца. Так, крышачку, як заўсёды...
 
 
Марыя Галалюк, маці Івана, паведаміла членам камісіі і прысутным, што яе грамадзянская пазіцыя адносна завода АКБ нязменная.
«Я буду выступаць супраць завода, за чыстае навакольнае асяроддзе, каб людзі нараджаліся і былі здаровымі і шчаслівымі», – сказала яна.