Навіны
05.06.2019
Раз... і ты ўжо экаактывіст
 
У Сусветны дзень навакольнага асяроддзя суддзя Ленінскага раёна г. Брэста другі раз пакараў удзельніка вулічнага шэсця.
 
Яўген Саўчук
 
7 красавіка Яўген Саўчук прыехаў з Маларыты ў Берасце. Ішоў па горадзе. Пабачыў шмат людзей. Падышоў паслухаць. Людзі пайшлі і ён пайшоў... У сухім міліцэйскім пратаколе пазначана: “7 красавіка удзельнічаў ў вулічным шэсці па вуліцах Брэста і крычаў “Не заводу!” З матэрыялаў справы: “Гарвыканкам дазволу на шэсце не даваў”... Яўген не пагадзіўся з абвінавачаннем, бо не крычаў, грамадзка-палітычны інтарэс не выражаў і грамадзкі парадак не парушаў.
 
“Адносінаў да людзей, што кормяць галубоў я не маю, прыйшоў упершыню...”, - патлумачыў суду хлопец. Суддзя Дмітрый Шурын пастанавіў пакараць Яўгена Саўчука 10-ю базавымі штрафа паводле ч.1 арт. 23.34 КаАП “удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве” Так нечакана звычайны маларыцкі хлопец Яўген Саўчук стаўся экаактывістам.