Навіны
04.06.2019
У Мiколы Самасюка сдалi нэрвы?
 
У першую нядзелю чэрвеня намеснік начальніка Ленінскага РАУС падпалкоўнік Мікалай Самасюк паказаў сябе ва ўсёй міліцэйскай велічы і прыгажосці.
Пацярпелы - намеснік начальніка Ленінскага РАУС г. Брэста Мікалай Самасюк і пазаштатны супрацоўнік прэс службы Ленінскага РАУС Аляксей Голікаў
 
Ён выклікаў АМАП на грамадзяніна Сяргея Пятрухіна, які адважыўся падысці да яго і папрасіць прыняць заяву аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Мабыць у Мікалая Самасюка здаюць нервы-праца ў яго цяжкая, а па выхадных ён ходзіць глядзець, як берасцейцы шпацыруюць і кормяць галубоў. А ён замест таго, каб з жонкай загараць на пляжы блукае па распаленым горадзе ў сіняй камізэльцы, дзе хавае рацыю, і ў цёмных акулярах, як Тэрмінатар разам са сваiмi падначаленымi. Тут у любой можа перагрэцца ад такога напруга, а што казаць пра дзяржаўнага чалавека на такой пасадзе і пры такой адказнасці!

Сяргей Пятрухін піша заяву аб адміністрацыйным правапарушэнні: нейкія нягоднікі размалявалі фарбамі ліхтар на вуліцы Гогаля, што псуе папулярны турыстычны маршрут. Побач маёр Хоміч.

Мікалай Гергіевіч вядомы сваім глыбокім розумам і знакамітымі далёка за межамі Беларусі спецаперацыямі (адна з якіх «Крапавы захоп роставай лялькі Ліса»), таму дзіўна, што ён не прыцягнуў да аперацыі па затрыманні грамадзяніна Пятрухіна вадамёты і іншую спецтэхніку).

Пятрухіна пасадзілі ў ІЧУ да суда. Прычыну затрымання блогеру не паведамлялі. Пратаколу затрымання ён не бачыў. Яго не апытвалі. Проста кінулі ў ІЧУ.

На судзе 3.06. Пятрухiн заявіў суддзі А. Семенчуку адвод, які той традыцыйна адхіліў, заявіў аб неабходнасці адваката і азнаямленні з матэрыяламі адмiнiстрацыйнай справы.

У Ленінскім РАУС блогер даведаўся, што яго затрымалі за дробнае хуліганства, арт. 17.1 КААП РБ

Пасяджэнне, дзе ў якасці пацярпелага выступае культавы міліцыянт Мікалай Самасюк адбудзецца 10 чэрвеня ў 14. 30.

Заходце, калi ласка!)

Падпiсвайцеся на наш юцюб https://www.youtube.com/channel/UCHBEpCyJmliG5IoJzeeuy6g?view_as=subscriber  ды instagram https://www.instagram.com/berastseiskaia/