Навіны
24.05.2019
Я не лічу сябе вінаватым
 
Суддзя суда Ленінскага раёна г.Брэста Святаслаў Каліна разгледзеў справу Кескевіча Паўла, які падчас пратэсту экаактывістаў Берасця патрапіў у поле зроку супрацоўнікаў міліцыі.
 
Павал раней не сутыкаўся з правасуддзем і даверыўся суду.
 
Кескевіч патлумачыў, што 7 красавіка сапраўды прыйшоў на плошчу Леніна, каб даведацца, што гэта за завод АКБ. Ён ня ведаў, ці гэта быў пратэст. На плошчы людзі распавядалі пра акумулятарны завод. Яму было цікава.
 
"Я бачыў, як затрымалі Бекалюка. Потым людзі пайшлі па Пушкінскай і Савецкай. Я таксама.
 
Я выкрыкваў "Не заводу!" бо зразумеў пагрозу, якую нясе завод АКБ. Я баюсь за сваіх блізкіх, якія могуць пацярпець ад завода.
 
Я дзейнічаў адпаведна свайго сумлення, за свой горад, родных... Канстытуцыя дае мне права выказваць свае думкі. Я дзейнічаў адпаведна Закону. Не вызнаю віны.
 
Я ведаў, што магу быць пакараны.
 
У тым, што ўзяў удзел у пратэсце не раскаіваюсь.
Абавязак кожнага грамадзяніна дзейнічаць на карысць краіны і яе народа", - патлумачыў суду Павал Кескевіч.
 
 
Заслухаўшы ўнікальнага сведку Дмітрыя Селяйковіча, суддзя Святаслаў Каліна агучыў пастанову - 10 базавых, або 255 рублёў штрафа паводле ч.1 арт.23.34 КаАП.
 
https://www.instagram.com/p/Bx1y5xliLEI/?igshid=ksfuz4l35s48