Навіны
20.05.2019
Шкада, што без плакатаў!
 
Так падсумавала праціўніца будовы завода АКБ Людміла Карчэўская, настаўніца з 24-гадовым стажам, прысуд суддзі Аляксандра Семянчука.
 
Людміла Карчэўская
 
"Так, я прыходжу на плошчу па нядзелях. У мяне 5 унукаў, адна жыву ў непасрэднай блізкасці, 800 метрах ад завода. Мяне хвалюе іх здароўе, здароўе ўсіх берасцейцаў. У нас шмат людзей памірае ад раку. Калі паміраюць старыя – зразумела, але калі дзеці – не павінна так быць!
Я прыходжу на плошчу, каб даведацца, што адбываецца з гэтым заводам, бо афіцыйныя крыніцы і ўлады праўды не кажуць.
 
Судзьдзя Аляксандр Сямянчук
 
Так, я хаджу па вуліцах, а ці гэта злачынства? Я палітычных лозунгаў не агучвала, не крычала «Не заводу!», у далоні не пляскала. Федарэнка Аляксей, сведка міліцыянт, хлусіць. Ён мяне не бачыў, калі я ішла.
Я спытала суддзю, а вы бачылі на відэа, што я пляскала і крычала?
- Не, але сведкі-міліцыянты кажуць, – адказаў Сямянчук.
 
Аляксандр Буката & Аляксей Федарэнка

Суддзя Аляксандр Семянчук пастанавіў прызнаць Людмілу Карчэўскую вінаватай у здзяйсненні правапарушэння прадугледжанага ч.3 арт.23.34 КаАП «удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве»  14 красавіка 2019 года, таму як гэта паўторнае правапарушэнне на працягу года. І пастанавіў пакараць пенсіянерку штрафам у 20 базавых адзінак.
 
 
"Берасцейская вясна"