Архіў навінаў
09.01.2012 Грамадства
Да пошукаў 13-гадовай школьніцы ў Столінскім раёне падключылі поліграфолага і вадалазаў

Да вышуку 13-гадовай жыхаркі вёскі Лядзец Столінскага раёна, якая прапала ў навагоднюю ноч, падключаны вадалазы. Яны прыбылі ў вёску 7 студзеня і абследуюць найбліжэйшыя вадаёмы, паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Беларусі Павел Траулька.

Паводле яго слоў, аператыўныя падраздзяленні МУС па даручэнні СК адпрацоўваюць версіі выкрадання дзіцяці. У населеным пункце працуе поліграфолаг. Правяраюцца ўсе, хто мае магчымае дачыненне да знікнення дзяўчынкі, а таксама тыя, хто можа мець якую-небудзь інфармацыю пра гэта.

***

Нагадаем, 13-гадовая жыхарка вёскі Лядзец Юлія Ляшук 1 студзеня прыкладна ў гадзіну ночы пайшла з дома ў мясцовы Дом культуры і не вярнулася. Упраўленнем Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці была распачата справа на падставе ч. 1 арт. 139 Крымінальнага кодэкса (забойства). Працуе следча-аператыўная група з прадстаўнікоў СК і міліцыі. Праведзена некалькі дзясяткаў вобыскаў.

Па падазрэнні ва ўчыненні злачынства быў затрыманы мужчына, аднак, як паказала экспертыза, кроў на яго адзенні не належыць дзяўчынцы. Таму 6 студзеня ён быў адпушчаны з ізалятара часовага ўтрымання. Нягледзячы на гэта, праваахоўныя органы працягваюць праверку і яго, і іншых асоб.

nn.by/?c=ar&i=66319