Архіў навінаў
09.01.2012 Грамадства
Разгляд скаргі Алеся Бяляцкага прызначаны на 24 студзеня

Касацыю будзе разглядаць Мінскі гарадскі суд.

Нагадаем, што кіраўнік праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі быў асуджаны на 4,5 гады калоніі з канфіскацыяй маёмасці за нявыплату падаткаў

Праваабаронца ў сваю чарго настойваў, што ўсе атрыманыя на рахункі ў замежных банках грошы траціліся на праваабарончую дзейнасьць.


За кратамі Бяляцкі знаходзіцца з 4 жніўня 2011 году. Зараз яго трымаюць у Жодзінскім следчым ізалятары. Паплечнікам праваабаронцы ўдалося сабраць суму ў 757 мільёнаў рублёў, якую Бяляцкі павінен быў выплаціць на карысць дзяржавы. Яны спадзяюцца, што гэта стане падставай для змякчэння прысуду.

euroradio.fm/report/razglyad-skargi-alesya-byalyatskaga-pryznachany-na-24-studzenya-89167