Архіў навінаў
09.01.2012 Грамадства
Пачалася новая акцыя салідарнасці з Рыгорам Барадуліным

Яе мэтай з'яўляецца сабраць грашовую дапамогу паэту.

Акцыю ладзіць журналіст Глеб Лабадзенка. Ён зрабіў адпаведны допіс аб гэтым у сваім блогу. Там жа можна азнаёміцца з умовамі акцыі. Кожны яе ўдзельнік зможа набыць за адвольны кошт кнігу з подпісам народнага паэта. Усе сабраныя сродкі будуць перададзеныя Рыгору Барадуліну.

Нагадаем, што ў 2008 годзе ўжо ладзіўся збор сродкаў для Барадуліна. Тады было прададзена каля 500 кніг.

euroradio.fm/report/pachalasya-novaya-aktsyya-salidarnastsi-z-rygoram-baradulinym-89041