Архіў навінаў
09.01.2012 Палітыка
Брэст рыхтуе кадры для расійскага марфлоту

За апошнія пяць гадоў 26 берасцейцаў паступілі ў расійскія навучальныя ўстановы, якія выпускаюць спецыялістаў грамадзянскага флоту.

Ролю стартавай пазіцыі для будучых мараплаўцаў у горадзе над Бугам грае Цэнтр юных маракоў.

Гэта ўстанова дадатковага адукацыі. У Беларусі такіх толькі дзве: брэсцкая і гомельская. Сёння там вучацца дзеці з 5 па 11 класы. Усяго — 1053 навучэнцы, з якімі ў 98 гуртках займаюцца каля 30 педагогаў. За 23 гады працы цэнтра ў ім займалася больш за 11 тысяч падлеткаў.

Акрамя Акадэміі Макарава берасцейцы вучацца ў Балтыйскай дзяржаўнай акадэміі рыбапрамысловага флоту, Мурманскім марскім рыбапрамысловым каледжы імя Месяцава, Калінінградскім марскім каледжы Дзяржаўнага камітэта РФ па рыбалоўстве.

У большасці сваёй нашы суайчыннікі застаюцца працаваць у Расіі. Беларускі марскі флот развіваецца пакуль не так актыўна, як заяўлялася ў пачатку яго станаўлення. Дарэчы, і ў нашых усходніх суседзяў сёння попыт на прафесію марака невялікі. Зрэшты, расійскіх спецыялістаў ахвотна «купляюць» мяжой, напрыклад, у Нідэрландах.

nn.by/?c=ar&i=66278