Навіны
18.05.2019
Прыдзі і падтрымай!
 
Судовы канвеер у Берасці супраць экаактывістаў, якія змагаюцца за чыстае навакольнае асяроддзе Барасця ад адкідаў пераапрацоўкі і вытворчасці кіслотна-свінцовых акумулятараў, працягваецца.
 
 

20 траўня суд Брэсцкага раёна разглядае справу Людмілы Карчэўскай, былой настаўніцы, 24 траўня Анатоля Ярмоленка, лекара з 40 гадовым стажам, і Віктара Мігалюка.

22 траўня суд Ленінскага раёна г.Брэста разгледзіць справу Аляксандра Марачэўскага, а 24 траўня Паўла Кескевіча.

Усе прыцягваюцца да адміністратыўнай адказнасці паводле арт. 23.34 КаАП за удзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах скіраваных супраць завода АКБ.

Берасцейцы абураныя пераследам і выказваюцца на гэтую тэму: «Суд над милейшей женщиной, Корчевской Людмілой Павловной, самой эмоциональной и небезразличной чудесной женщиной, которая приходит на все суды и поддерживает всех. Вообще непонятно, почему к ней прицепились».

«24 траўня ў судзе Брэсцкага раёна будзе суд за 14 красавіка над лекарам з 40-гадовым стажам, Выдатнікам аховы здароў'я РБ, Ярмоленка Анатолем Пятровічам, чалавекам, які як ніхто іншы разумее небяспеку ўплыву свінца на здороўʼе людзей. І не баіцца гэта агучваць».

Не застанься ў баку, прыдзі і падтрымай!