Архіў навінаў
02.01.2012 Палітыка
Каардынацыйны Савет Моладзевага Праваабарончага Руху прыняў у свае шэрагі Алеся Бяляцкага

10 сьнежня Каардынацыйны Савет Моладзевага Праваабарончага Руху (МПР) прыняў рашэньне прысвоіць статус Ганаровага ўдзельніка сеткі МПР старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесю Бяляцкаму.
«Нам хацелася б выказаць праваабаронцу сваю падзяку за падтрымку супольнасці МПР у якасці Ганаровага Удзельніка Сеткі - такую ​​каштоўную ў цяжкія часы!», - гаворыцца ў прэс-рэлізе гэтай арганізацыі.
Міжнародны Сакратарыят МДП павіншаваў Алеся Бяляцкага з надыходзячым Новым, 2012-м, годам у гэтай новай якасьці і пажадаў праваабаронцу перш за ўсё стойкасьці і сілы духу ў Новым годзе!

spring96.org/be/news/48699